Урачыстая цырымонія гашэння паштовай маркі

10 лістапада 2023 г. у Доме-музеі Адама Міцкевіча адбылася ўрачыстая цырымонія гашэння паштовай маркі, прысвечанай 225-годдзю Адама Міцкевіча. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, прадпрыемстваў паштовай сувязі, навучэнцы навагрудскіх каледжаў.

Выступілі з прывітальным словам і правялі гашэнне маркі старшыня Навагрудскага райвыканкама Чароўскі Сяргей Сяргеевіч, дырэктар Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта” Анісімаў Андрэй Віктаравіч, дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча Апановіч Ганна Іванаўна.

191