Навукова-практычная канферэнцыя

28 лістапада 2023 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Прастора творчасці”, прысвечаная 110-годдзю адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”.

Сімвалічна, што менавіта ў гэтым годзе канфірэнцыя, якую праводзіць наш літаратурны музей, адзначыла свой юбілей – 30 год.

Прынялі ўдзел у канферэнцыі даследчыкі жыцця і творчасці класіка, прадстаўнікі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, Інстытута славяназнаўства Расійскай акадэміі навук, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, літаратурнага аддзела Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея (дома-музея М.Багдановіча).

Арганізатары канферэнцыі выказваюць шчырыя словы ўдзячнасці ўсім удзельнікам і гасцям канферэнцыі. Спадзяемся, што сумесная навукова-пошукавая і даследчая дзейнасць будзе працягвацца далей.

245