Лекцыя па супрацьдзеянні карупцыі

7 снежня адбылася сустрэча калектыву Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, прадстаўнікоў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа з пракурорам аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры г.Мінска Аляксеем Ігаравічам Валынцом.

Тэма сустрэчы – “Аб мерах па супрацьдзеянні карупцыі”. Падчас лекцыі былі асветлены актуальныя пытанні па прафілактыцы карупцыйных правапарушэнняў у бюджэтных арганізацыях. Супрацоўнікі музеяў атрымалі кампетэнтныя адказы на свае пытанні.

200