Паважаныя наведвальнікі сайта!
Супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка віншуюць вас з надыходзячымі каляднымі і навагоднімі святамі.
Перагортваючы апошнія старонкі адыходзячага года, мы ўсе з надзеяй чакаем цудаў, прыемных сюрпрызаў і падарункаў у новым годзе. Дык няхай жа 2024-ты год апраўдае ўсе вашы чаканні!
Шчыра спадзяемся, што вашы поспехі і дасягненні прымножацца ў надыходзячым годзе, а нягоды і непрыемнасці застануцца ў мінулым. Хай будучы 2024-ты год стане для вас годам вялікіх магчымасцяў і ўвасаблення самых грандыёзных планаў! Шчасця, здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім!
Дзякуй, што ў гэтым годзе былі з намі!
З надыходзячым Новым годам і Калядамі!
Чакаем вас у нашых музеях!
Калектыў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка