Выстава літаграфіі «Асобы ў гісторыі»


З 18 красавіка 2024 года на другім паверсе Мастацкай галерэі працуе выстава літаграфіі «Асобы ў гісторыі».

Беларускія мастакі праявілі сябе ў майстэрстве літаграфіі. У творчасці большасці беларускіх графікаў дамінуе кніжная графіка. Ілюстраванне вырашае задачы вобразнага раскрыцця літаратурнага тэксту пры дапамозе малюнкаў (ілюстрацый). У добрай кнізе няпроста прасачыць, дзе заканчваецца ілюстраванне і пачынаецца афармленне. Творчы працэс у мастацтве кніжнай графікі складаны. Мастак павінен улавіць дух літаратурнага твора, яго стыль і адлюстраваць яго ў сваёй творчасці.

Беларускія графікі працягваюць традыцыі літаграфічнага друку, адкрываючы для нас складаны свет графічнага мастацтва.

На выставе прадстаўлены літаграфіі з серыі «Славутыя людзі Беларусі» Валянціна і Ляілі Варэца з фондаў НПГКМЗ. Выявы славутых асоб раскрываюць гледачу багаты свет беларускай гісторыі і культуры.

Выстава працуе да 18 красавіка 2025 года як частка пастаяннай экспазіцыі.

594