
21 лютага ў музеі разам з вучнямі спецыяльнай школы-інтэрната г. Навагрудка імя Л. Ф. Пашынскага мы адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Фармат мерапрыемства прадугледжваў цесную сувязь гэтага свята з экспазіцыяй музея, дзе дзейнічаюць 2 пастаянныя выставы “Малюнкі сельскага жыцця” і “Свет кухні Міцкевічаў”.
Мова народа фарміруецца не толькі ў светапоглядзе і фальклорных традыцыях продкаў, але і ў кантэксце іх укладу жыцця. Словы, фразы і выразы, якія выкарыстоўваюцца ў мове, часта звязаны са штодзённай дзейнасцю, традыцыямі і каштоўнасцямі.
Дзеці з цікавасцю слухалі аповед пра рэчы, якія знаходзяцца ў музеі, а іх назвы для некаторых былі нават невядомыя. Падчас мерапрыемства прапанаваліся гульні, віктарына, а таксама частаванне хлебам і малаком – традыцыйнымі стравамі гасцінных гаспадароў.