«Казкі ў Траецкім. Масленіца»

Літаратурны музей і тэатр “Дом з марамі” працягваюць сумесны праект “Казкі ў Траецкім”.

Лялечныя спектаклі-батлейкі для дзяцей і дарослых на беларускай мове ў сценах Літаратурнага музея будуць праходзіць раз на месяц. Кожны паказ будзе прысвечаны аднаму з беларускіх пісьменнікаў. Акрамя гэтага, “Казкі ў Траецкім” нагадаюць нам пра традыцыйныя святы беларусаў: Масленіцу, Вялікдзець, Каляды, Купалле.

На кожнай сустрэчы мы будзем адгортваць новую старонку кнігі казак. Першую главу мы прачыталі ў мінулым снежні. Зараз адгарнем другую. І будзе яна прысвечана цудоўнаму святу – Масленіцы!

Мы даведаемся, як беларусы святкуюць Масленіцу. І разам з тым, самі пагуляем, паспяваем і вядома – паглядзім тэматычную лялечную казку-батлейку!

Запрашаем у Літаратурны 28 лютага ў 17:00.

Уваходны квіток: 10 рублёў.

Колькасць месцаў абмежаваная. Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

309