Канікулы ў Гудзевіцкім музеі

Мінулы тыдзень быў насычаны падзеямі. На дадатковых канікулах, навучэнцы 1 і 2 класаў вырашылі наведаць Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей. І супрацоўнікі музея імкнуліся падарыць гасцям мноства яркіх эмоцый. Юныя наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з побытам нашых продкаў і старажытным рамяством ткацтвам, а таксама прынялі ўдзел у майстар-класах па вырабу лялек-абярэгаў. Яркай падзеяй стала тэатралізаваная праграма “А мы Масленку чакалі...", дзе дзеці змаглі далучыцца да народных традыцый. Дзякуем усім за вашу ўвагу і ўдзел!

Чакаем вас на вясновых канікулах. У нас можна пазнавальна і цікава правесці час, не толькі наведаць экспазіцыю і выставы, але і прыняць удзел у майстар-класах, гульнявых праграмах і многае іншае. Па дадзенай спасылцы можна пазнаёміцца з пералікам паслуг. Будзем рады бачыць вас!

146