1 сакавіка 2025 г. — 215 гадоў з дня нараджэння Фрэдэрыка Шапэна (1810-1849)

1 сакавіка 2025 г. – 215 гадоў з дня нараджэння Фрэдэрыка Шапэна (1810-1849).

Фрыдэрык Шапэн — кампазітар і піяніст, творчая дзейнасць якога амаль цалкам прысвечана фартэпіяна. Ён - адзін з вядучых прадстаўнікоў заходнееўрапейскага музычнага рамантызму, заснавальнік польскай нацыянальнай кампазітарскай школы.

У 20 гадоў ён - ужо знакаміты кампазітар і піяніст. Адзін з сучаснікаў кампазітара казаў, што "акунаючыся ў музыку Шапэна, людзі пачынаюць кахаць і разумець адзін аднаго".

Шапэн і Міцкевіч доўгія гады былі сардэчнымі сябрамі. Шапэн быў стваральнікам жанру інструментальнай балады. Сачыніўшы першыя дзве балады, Шапэн сустрэўся ў 1832 годзе з прыехаўшым у Парыж Адамам Міцкевічам, і яны часта гутарылі разам. Шапэн імправіраваў і аднойчы ён прызнаўся Міцкевічу ў тым, што балады напісаў пад уплывам яго паэм. Даследчыкі знайшлі ў іх сувязі з сюжетам «Конрада Валенрода», водгукі «Свіцязянкі» і «Свіцязі». Шапэн напісаў таксама два рамансы на вершы Міцкевіча.

Кантакты Шапэна з Міцкевічам не абмяжоўваліся свецкімі мерапрыемствамі. У 1840 годзе Шапэн наведаў некаторыя лекцыі Міцкевіча пра славянскую літаратуру ў Калеж дэ Франс, і, магчыма, ён перакладаў паэзію Міцкевіча для Жорж Санд. У студзені 1849 года Шапэн наведаў хворага Міцкевіча, іграў і імправізаваў з ім. Таксама Міцкевіч, які перажыў кампазітара на шэсць гадоў, захоўваў пра яго цёплыя ўспаміны, называючы яго "самай мілай фігурай", якую ён ведаў у свеце.

У фондах нашага Дома-музея Адама Міцкевіча знаходзіцца карціна мастака К. Чубанава «Мазурка Шапэна (гл. фота).

148