
Так неўпрыкмет некуды знік,
Як і не быў, люты,
А на двары ўжо сакавік
Струны крануў лютні... (А.Жбанаў)
Вясна напоўніцу ўступае ў свае правы. Цудоўнымі гукамі гітарных струн і выдатнымі песнямі на вершы беларускіх паэтаў запрашаем адзначыць пачатак вясны і адно з першых і самых прыгожых вясновых святаў.
У выкананні барда, паэта і перакладчыка Аляксея Жбанава прагучаць лірычныя песні на словы беларускіх паэтаў. Радкі вершаў Уладзіміра Караткевіча, Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Юлія Таўбіна, а таксама на словы самаго Аляксея Жбанава створаць выдатны настрой на ўсю вясну!
Час: 7 сакавіка, 18:30.
Кошт білетаў: 10 рублёў.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.