Дзятлаўшчына памятае. Да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Сямён Уладзіміравіч Цывес

Цывес Сямен Уладзіміравіч (сапраўднае імя Шендэль Вульфавіч) па нацыянальнасці яўрэй. Нарадзіўся 28 лютага 1923 года ў Беразіно Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. У сям’і рабочага-партнога.

У 1930 годзе паступіў у 15-ю сярэднюю школу г.Мінска. У 1938-ым – уступіў у члены ВЛКСМ. Пасля дзевяці класаў, пайшоў дабраахвотнікам у рады Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі. Прызываўся Варашылаўскім райваенкаматам города Мінска. Арміі патрэбны былі ваенныя спецыялісты і Сямёна Цывеса накіравалі на вучобу ў Сталінградскае ваеннае вучылішча сувязі. Яшчэ да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ён атрымаў ваенную спецыяльнасць і званне лейтэнанта. Быў накіраваны на ваенную службу ў 16-ы асобны палк сувязі Сярэдняазіяцкай ваеннай акругі камандзірам узвода “Морзэ”. Пасля расфарміравання палка, з жніўня 1941 па май 1942 года, быў назначаны каманзірам узвода 516-ай асобнай тэлеграфна-эксплуатацыйнай роты гэтай жа акругі. Затым намеснікам камандзіра штабной роты па страявой часці 101-га асобнага батальёна сувязі 68-ай горна-стралковай дывізіі. З мая 1942 па сакавік 1943 года праходзіў ваенную службуў складзе савецкіх войск у г.Сары ў Іране.

Цывес Сямён Уладзіміравіч удзельнічаў на франтах Паўднёвага, 4-га Украінскага, 1-га і 3-га Беларукіх франтоў Вялікай Айчыннай вайны ў складзе 6-га асобнага палка 28-ай Арміі.

Да мая 1943 года знаходзіўся ў рэзерве Галоўнага Упраўлення сувязі Чырвонай Арміі, а затым атрымаў назначэнне намеснікам камандзіра роты ў 6-ы асобны полк сувязі 28-й Арміі. У чэврені 1943 - быў пераведзены камандзірам узвода. Член КПСС з ліпеня 1943 года.

Сямён Уладзіміравіч Цывес з баямі прайшоў цяжкі шлях афіцэра па палях вайны да Перамогі ў маі 1945 года. Пры вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1944 года атрымаў баявую ўзнагароду – ордэн Чырвонай Зоркі.

Сямён Уладзіміравіч на пасадзе камандзіра роты з мая 1944 года. Да гэтага быў камандзірам кабельна-тэлеграфнага ўзвода. Удзельнічаў у прарыве абароны немцаў на рацэ Міусе, у знішчэнні плацдарма на ўсходнім беразе Дняпра пад Нікопалем, дзе ўзорна выконваў баявыя заданні камандавання па забяспячэнню безперапыннай сувяззю КП арміі з злучэннямі, за што мае некалькі падзяк ад камандавання і прапанаваны на пасаду камандзіра роты. У час наступальных бітваў арміі летам 1944 года з раёна паўднёвазаходняй часткі г.Жлобіна Цывес Сямён Уладзіміравіч забяспечыў сувязь КП арміі з КП камандарма і злучэннямі. У напружаны час баявой абстаноўкі асабіста кіраваў пракладкай лініі сувязі і забяспечыў сваечасовае выкананне баявых заданняў. Сямён Уладзіміравіч удзельнічаў у вызваленні Херсона, Нікалаева, г.Брэста.

У верасні 1944-га Сямён Уладзіміравіч назначаны памочнікам начальніка штаба палка. Удзельнічаў ва ўзяцці гарадоў Тумбінен, Кенігсберг, Берлін і ў прарыве абароны немцаў ва Усходняй Прусіі. Асабліва жорсткія баі вяліся за ўзяцце г.Кенігсберга. За мужнасць і гераізм на полі бою быў узнагароджаны медалём “За ўзяцце Кенігсберга”. У складзе 6-га асобнага палка сувязі 28-ай Арміі 1-га Украінскага фронту прымаў удзел ў баях па ўзяццю Берліна. Узнагароджаны медалём “За ўзяцце Берліна”. Тут у г.Берліне, быў узнагароджаны другім ордэнам Чырвонай Зоркі за тое, што у час баёў на Берлінскім напрамку, калі армія хутка прасоўвалася да г.Берліна і дарогі былі завалены, Цывес умела арганізаваў перабазіраванне тылу палка. А 25 мая асабіста выехаў за пакінутай на старым становішчы маёмасцю і двума машынамі (120 км.) нягледзячы на тое, што дарога ў раёне г.Варут некалькі разоў пераразалася выходзячай з акружэння групоўкай немцаў, машыны і каштоўны груз давёз без страт. Пазней быў узнагароджаны медалём “За перамогу над Германіяй”. У гонар яго баявых заслуг у маі 1985 года ён быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.

З ліпеня 1946 года назначаны камандзірам роты падвіжных сродкаў сувязі 6-га асобнага палка. Пасля прэабразаванняў 6-га асобнага палка сувязі ў 674 асобны батальён сувязі з сакавіка 1947 года быў назначаны камандзірам лінейнай роты гэтага ж батальёна.

Закончыў службу Цывес Сямён Уладзіміравіч у 1947 годзе ў Германіі. Звольнены ў запас па хваробе загадам Беларускага ваеннага округа № 0950 ад 21 чэрвеня 1947 года.

Пасля дэмабілізацыі прыехаў у Дзятлава па той прычыне, што сюды пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прыехала на месца жыхарства яго маці. Бацьку, які працаваў у г.Мінску шаўцом, расстралялі фашысты ў яўрэйскім гета ў 1941 годзе. Маці ўцякла з гета і прымкнулася да партызан, якія базіраваліся ў Ліпічанскай Пушчы.

З 1947 года пачынаецца яго работа на ніве мірнай працы. Яшчэ ў кастрычніку 1945 года, Цывес Сямён Уладзіміравіч ажаніўся на Турэцкай Юліі Маісееўне. Разам яны пражылі да 1988 года. З верасня 1947 года Сямён Уладзіміравіч працуе ваенруком Дзятлаўскай сярэдняй школы. Затым часова не працаваў, хварэў. Са студзеня 1948 – дырэктар промкамбіната Гродзенскага абласнога райпатрэбсаюза. Амаль два гады, да жніўня 1950 года, працаваў вызваленым камсоргам у Дзятлаўскай сярэдняй школе, выхавальнікам ў Дзятлаўскім спецдзетдоме, настаўнікам матэматыкі, затым загадчыкам вучэбнай часці ў Дзятлаўскай СШ. Паспрабаваў сябе ў якасці дырэктара Гірычскай няпоўнай сярэдняй школы (1954-1955 гг.). Працуючы, адначасова вучыцца на завочным аддзяленні Баранавіцкага настаўніцкага інстытута, які скончыў у 1952 годзе. Затым зноў завочна вучыцца ў Гродзенскім педінстытуце і паспяхова яго скончыў у 1957 годзе, атрымаўшы кваліфікацыю настаўніка фізікі і матэматыкі. З 1955 па 1961 год – працуе настаўнікам Дзятлаўскай СШ ў гэтай кваліфікацыі. У лістападзе 1962 года прызначаецца на пасаду дырэктара Дзятлаўскай школы-інтэрната.

Сямён Уладзіміравіч прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Дзятлаўскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных. Быў цесна звязаны з дзейнасцю камсамола.

24 студзеня 1988 года Цывеса Сямёна Уладзіміравіча не стала. Пахаваны на дзятлаўскіх могілках. Матэрыялы аб ім экспануюцца ў Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі.

808