Некалькі гісторый аб вайне

Напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне на ўроку ў музеі навучэнцы 4 класа сярэдняй школы №2 Клічава пазнаёміліся з гісторыямі аб гераізме абаронцаў Айчыны.

Навуковы супрацоўнік распавёў пра складаныя сітуацыі з гісторыі Клічаўскай партызанскай зоны, з якіх рабятам трэба было знайсці выйсце, прыняць правільнае рашэнне. Таксама пазнаёміліся з подзвігам піянера-героя Алёшы Галацэвіча.

Вельмі важна, каб дзеці цікавіліся гісторыяй сваёй краіны, разумелі кошт міру і Перамогі: бо хто не ведае свайго прошлага, той не мае будучыні!

55