Віншуем Вас з Міжнародным днём музеяў!

Паважаныя калегі!

Віншуем Вас з Міжнародным днём музеяў! Мы захоўваем гісторыю, перадаем яе з пакалення ў пакаленне і не даем знікнуць памяці аб мінулым часе.

Жадаем Вам поспеху ў пошуку новага, поспехаў у рэалізацыі любой ідэі. Няхай музей заўсёды застаецца крыніцай святла ведаў, сцежкаю да мудрасці, даведнікам па гісторыі, праменьчыкам асветы ў жыцці!

Творчых, цікавых, насычаных і значных дзён, праведзеных у музеі.

Здароўя вам, росквіту і уважлівых слухачоў!

З павагай, калектыў Дома-музея Адама Міцкевіча.

139