
У Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай айчыннай вайны адбылося ўрачыстае адкрыццё VI Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі»
З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей звярнуўся Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шляхцін. У сваёй прамове ён адзначыў, што адной з архіважны задач, якія стаяць перад музейный супольнасцю краіны, з'яўляецца будаўніцтва новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея. У яго экспазіцыйных залах будзе адлюстравана тысячагадовая гісторыя Беларусі.
Тэма форуму: «Музей – тэрыторыя гістарычнай памяці». Форум прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Другі дзень VI Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі" праходзіць у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPO.
Удзельнікі форуму азнаёміліся з выставай, прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у пабудове якой былі выкарыстаныя прадметы 24-х музеяў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку з фондаў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага і Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музеяў.
Сёння ў рамках Форуму прадстаўнікі музеяў прымаюць удзел у дэманстрацыйнай, дзелавой праграмах і навукова-практычным семінары "Вялікая Перамога ў кантэксце музейнай справы".