Удзел Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў VI Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі»

Супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка прынялі ўдзел у рабоце VI Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі», які праходзіў з 28 па 30 мая ў Мінску на базе Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра BELEXPO. Тэма форуму сёлета: «Музей — тэрыторыя гістарычнай памяці». Форум быў прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У рамках форуму працавалі дзелавыя, прэзентацыйная праграмы, а таксама круглы стол па развіцці культурна-пазнавальнага турызму. Гэта стала выдатнай пляцоўкай для абмену вопытам і дыскусій па актуальных пытаннях музейнай справы ў нашай краіне. Было чым падзяліцца з калегамі і Нацыянальнаму Полацкаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку. У дзелавой праграме прыняла ўдзел загадчык Краязнаўчага музея Ірына Пятроўна Воднева з дакладам «З гонарам аб Полацку» (з вопыту работы Краязнаўчага музея — філіяла Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка).

У час цырымоніі закрыцця форуму былі падведзены вынікі конкурсу прафесійнага майстэрства ў чатырох намінацыях. У намінацыі «За лепшую культурна-адукацыйную праграму» Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік быў узнагароджаны дыпломам ІІ ступені за культурна-адукацыйны праект «Ваеннае дзяцінства», падрыхтаваны вядучым навуковым супрацоўнікам Дзіцячага музея Таццянай Рафаілаўнай Смірновай. Узнагароды лепшым музейным работнікам краіны ўручыў намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Саракач.

Віншуем Таццяну Рафаілаўну Смірнову і ўвесь калектыў Дзіцячага музея з заслужанай узнагародай!

141