Гаўрыіл Харытонавіч

#мастакі_нашай_краіны

Нарадзіўся Гаўрыла Харытановіч 20 чэрвеня 1928 года ў вёсцы Чыкалавічы Брагінскага раёна. У час вайны вёска была спалена ворагам, а сам падлетак знайшоў прытулак у партызанскім атрадзе. Праз шмат гадоў гэты факт з асабістай біяграфіі навеяў мастаку сюжэт яго вядомай карціны "Балада аб мужнасці".

У 1948 годзе Гаўрыіл Харытановіч скончыў Кіеўскае вучылішча прыкладных мастацтваў, а праз сем гадоў - Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва. Некаторы час выкладаў у Кішынёўскім мастацкім вучылішчы. Ва ўзросце 29 гадоў быў прыняты ў члены Саюза мастакоў СССР.

Некалькі гадоў ён прыехаў у Мінск, каб узначаліць кафедру манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1961 годзе Гаўрыла Харытановіч ажыццявіў першы набор на спецыяльнасць "Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва". Майстар прысвяціў Беларускай акадэміі мастацтваў 46 год свайго жыцця.

У 2002 годзе ў Гомелі адкрылася пастаянна дзейная "Карцінная галерэя Г.Х. Вашчанкі".

108