Прэзентацыя факсімільнага выдання — кнігі «Вянок»

Прэзентацыя факсімільнага выдання – кнігі “Вянок” Максіма Багдановіча 10 чэрвеня (аўторак) 2025 года, а 17-й гадзіне

У далёкім 1913 годзе, у Вільні ўбачыў свет першы зборнік вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”. У першай рэцэнзіі на кнігу крытык Антон Луцкевіч параўноўваў паэзію маладога беларускага аўтара з чыстай халоднай крынічнай вадой, што асвяжае душы людзей.

Больш чым стагоддзе мінула з таго часу, з друку выйшла шмат кніг Максіма Багдановіча, але маленькая, сціпла выдадзеная кніга паэзіі застаецца запатрабаванай.

У 1985 годзе, у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, падрыхтавана першае факсімільнае выданне кнігі М.Багдановіча “Вянок”, тыраж у 10 тысяч асобнікаў разышоўся ледзь не імгненна. Былі і яшчэ перавыданні, і яны знайшлі сваіх гаспадароў, а інтарэс да асобы паэта і да яго вечнай паэзіі не знікае.

Запрашаем на прэзентацыю факсімільнага выдання – кнігі Максіма Багдановіча “Вянок”, выдадзенага ў 2025 годзе ў межах дзяржаўна-прыватнага супрацоўніцтва пры падтрымцы кампаніі “ЛОДЭ” і крамы “Акадэмічная кніга”.

“Я не самотны, я кнігу маю…” – так пісаў Максім Багдановіч, “мы не самотныя” – паўтараем услед за Паэтам, бо і мы кнігу маем…

Уваход вольны.

12+

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
maksimbagdanovich@gmail.com
+375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95

103