
21 чэрвеня ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я адбыўся захапляльны майстар-клас па дэкарыраванні тканіны ў рамках аўтарскага праекта «Полацкая набіванка» пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры.
Удзельнікі акунуліся ў атмасферу старажытнага рамяства. У гэты дзень кожны змог адчуць сябе майстрам-набойшчыкам: акуратныя ўдары па клішэ пакідалі на палатне яскравыя адбіткі – арнаменты. Менавіта так шмат гадоў таму рабілася набіванка – тэхніка, якая ператварала звычайны кавалак тканіны ў сапраўдны шэдэўр.
Падчас майстар-класу ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я прысутныя не толькі асвоілі старажытнае рамяство, але і зладзілі сапраўднае падарожжа ў мінулае. Дзякуючы праекту «Полацкая набіванка» народныя традыцыі працягваюць жыць і натхняюць новых майстроў!