Арсеній Таркоўскі — перакладчык твораў Адама Міцкевіча. (Да дня нараджэння)

Таркоўскі Арсеній Аляксандравіч (1907-1989) - рускі савецкі паэт і перакладчык нарадзіўся 25 чэрвеня 1907 г. у Херсонскай губерні. Быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, лаўрэат дзяржаўных прэмій Туркменскай ССР і СССР. Ён - бацька рэжысёра тэатра і кіно, сцэнарыста, народнага артыста РСФСР Андрэя Таркоўскага (1932-1986).

Вершы Арсень Таркоўскі пачаў пісаць у падлеткавым узросце, але праславіўся даволі позна - ужо пасля 50 гадоў. Да гэтага ён перакладаў паэзію з туркменскай, арабскай, армянскай і грузінскай моў.

У 1979 г. ён пераклаў на рускую мову два вершы Адама Міцкевіча - "Шанфары" і "Альматэнабі", якія Міцкевіч напісаў у стылі "касыда" - жанры ўсходняй паэзіі, якая ўсхваляе якую-небудзь уплывовую асобу. У назве гэтых вершаў - імёны сярэднявечных рыцараў і паэтаў.

У тым жа годзе Таркоўскі пераклаў паэму Міцкевіча «Гражына». Гэтыя пераклады былі апублікаваныя ў кнізе Міцкевіча “Вершы. Паэмы», якая выйшла ў Маскве ў 1979 г. тыражом 300 тысяч экзэмпляраў.

105