Давай пазнаёмімся, Вялікая Бераставіца

Давай пазнаёмімся, Вялікая Бераставіца

У Вялікай Бераставіцы прайшоў квэст «Давай пазнаёмімся, Вялікая Бераставіца»

У квэсце «Давай пазнаёмімся, Вялікая Бераставіца», які падрыхтавалі супрацоўнікі Музея Вавёркі, прынялі ўдзел навучэнцы 6-га класа Вялікабераставіцкай СШ імя С.О.Прытыцкага.

Дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па Вялікай Бераставіцы. Мэтай гульні было прайсці па гістарычных мясцінах гарадскога пасёлка і выканаць заданні.

Падчас праходжання квэста хлопцы і дзяўчынкі даведваліся цікавыя гістарычныя факты з гісторыі Вялікай Бераставіцы, якія расказваў - навуковы супрацоўнік музея Андрэй Самкоў.

Пасля паспяховага завяршэння гульні навучэнцы ўсклалі жывыя кветкі да помніка воіну-вызваліцелю, ушанавалі памяць тых, хто цаной свайго жыцця заваёўваў Вялікую Перамогу.

149