28 чэрвеня 1931 г. у Навагрудку быў урачыста адкрыты «Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча»

28 чэрвеня 1931 г. у Навагрудку быў урачыста адкрыты “Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча”.

У горад у гэты дзень прыехалі члены ўраду, універсітэтскія вучоныя, пісьменнікі, прадстаўнікі многіх арганізацый і ўстаноў. У фарным касцёле, дзе калісці хрысцілі А. Міцкевіча, прайшла ўрачыстая служба. Пісьменнік Вацлаў Серашэўскі ўвёз на курган апошнюю ганаровую тачку зямлі, і ўзведзены Курган-помнік быў перададзены пад апеку горада. Вышыня яго склала 17 метраў, а шырыня ля падножжа – 30 метраў. У гэты ж дзень у будынку Навагрудскага ваяводства адбылася выстаўка аб жыцці і творчасці Адама Міцкевіча.

Падобная практыка стварэння кургана ў гонар асобнага чалавека з'яўляецца ўнікальнай для Беларусі. "Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча" унесены ў Спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й катэгорыі, г.зн. міжнароднага значэння.

Падрабязней аб стварэнні Кургана чытайце на старонцы музея - https://mickiewicz.museum.by/node/50914

159