Адкрыта вакансія навуковага супрацоўніка музея

×

Паведамленне пра памылку

Notice: Trying to get property 'name' of non-object в функции include() (строка 173 в файле /var/www/www-root/data/www/museum.by/sites/all/themes/sub/templates/page.tpl.php).

У Веткаўскім музеі адкрыта вакансія навуковага супрацоўніка.

‍Разглядаем кандыдатаў, якія:

  • Маюць вышэйшую адукацыю (пажадана гістарычную, альбо ў сферы культуры, але калі прысутнічае наступны пункт, разгледзім з любой вышэйшай адукацыяй).
  • Цікавяцца такімі кірункамі: гісторыя стараабрадніцтва, кніжная культура, іканапіс, беларуская традыцыйная культура, этнаграфія.

У працоўныя абавязкі навуковага супрацоўніка ўваходзіць:

  • Правядзенне экскурсій, лекцый, музейных заняткаў.
  • Стварэнне музейных выстаў.
  • Навуковае даследаванне пэўнага кірунку (напісанне артыкулаў, удзел у навуковых канферэнцыях)

Умовы працы:

  • Поўная занятасць.
  • Асноўнае месца працы: філіял Веткаўскага музея - Гомель, пл. Леніна, 4а.
  • Працоўны графік: з 9:30 да 18:00
  • Заробак: 1000 рублёў.

Больш падрабязна на суразмове.

Рэзюмэ дасылайце на электронны адрас: vetkamuseum@gmail.com

Тэлефон: +375 (23) 304-26-05 (з панядзелка па пятніцу з 8:30 да 17:30)

660