Да 110-годдзя з дня нараджэння Івана Пятровіча Дэйніса

Ужо другі тыдзень у школах і каледжах горада Полацка праходзяць сустрэчы з навучэнцамі, прысвечаныя памяці полацкага краязнаўцы Івана Пятровіча Дэйніса. У Полацку ён пражыў амаль 80 гадоў, даведаўшыся пра гэты горад столькі, колькі не ведаў ніхто. Іван Пятровіч працаваў у розных навучальных установах, але больш за ўсё ў Полацкім лясным тэхнікуме - амаль 30 гадоў. Большую частку свайго вольнага часу І.П. Дэйніс прысвяціў вывучэнню гісторыі полацкай зямлі.

Супрацоўнікі Краязнаўчага музея падрыхтавалі відэафільм «Адданы Полацку душой» і арганізавалі сустрэчы з былымі знаёмымі Івана Пятровіча.

Мерапрыемствы з нагоды 110-годдзя з дня нараджэння полацкага «летапісца» і краязнаўцы пакінулі прыемныя ўражанні як у дзяцей, так і ў дарослых.

1972