"Чаму Меша не мае хаты": інтэрактыўныя чытанні ад Надзеi Ясмiнска на беларускай мове
Узрост: 5-8 гадоў
Дзе: вул. К. Маркса, д.12, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Калі: 2 чэрвеня, 14:00
Што: прэзентацыя новай кнігі Надзеі Ясмінска “Чаму Меша не мае хаты?”.
Хто ж такi Меша? Яго можна назваць беларускiм бабайкам, бо некалi мамы i бабулi палохалi iм непаслухмяных дзяцей. Але адкуль у яго чорная поўсць, калючы нораў i, галоўнае, чаму Меша пакiнуў сваю цёплую печку i цяпер не мае хаты? Маленькiя i дарослыя слухачы могуць пра ўсё даведацца з казачнай гісторыі, якую раскажа і пакажа Надзея Ясмiнска.
“Чаму Меша не мае хаты?” – аўтарская казка Надзеі Ясмінска, выдадзеная зусім нядаўна ў серыі “Каляровы ровар” выдавецтва "Кнiгазбор".
Кніга аформлена мастачкай Кацярынай Дубовік.
Тэлефон для даведак: 327 43 22, 327 48 27