160 вясельных фотаздымкаў паступілі ў фонды ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” з прыватнай калекцыі былога сакратара Івянецкага сельскага савета Фэлікса Казіміравіча Паплаўскага.
Некалькі адзінак 60 – х гадоў ХХ ст., астатнія – 80 – я гады ХХ ст. На ўсіх здымках – прыгожыя маладыя пары ў момант рэгістрацыі шлюбу, які праводзіць Ф.К.Паплаўскі. За больш чым трыццацігадовы перыяд працы на пасадзе сакратара сельсавета Фэлікс Казіміравіч пажадаў шчасця многім маладым парам.
Да прыкладу: у 1980 г. было зарэгістравана 39 шлюбаў, у 2020 г. – 9…