Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і яго філіялы падрыхтавалі да зімовых святаў мноства цудоўных мерапрыемстваў. Запрашаем азнаёміцца з афішай, выбраць імпрэзы, што пасуюць вашаму густу, і, вядома, завітаць да нас на святы!
МЕРАПРЫЕМСТВЫ З ФІКСАВАНАЙ ДАТАЙ
18 снежня
Навагоднія імпрэзы гурта Lumiere Tales і тэатра «Дом Сонца»:
11:00 – Дзіцячы лялечны спектакль «ВОЛШЕБНЫЕ СНЕЖИНКИ» з дзівосным светлавым шоу і жывой музыкай (3+). Добрая казка пра зімовыя цуды і Новы год. Працягласць каля 45 хвілін. Квіткі – 15 руб.
18:00 – МУЗЫЧНА-СВЕТЛАВОЕ ШОУ (12+). Тэатр «Дом сонца» пакажа магічнае маляванне святлом і праекцыйнае шоу, а гурт Lumiere Tales дапоўніць відовішча атмасфернай музыкай. Яе будуць граць на кельцкай арфе, панфлейце, гітары і фартэпіяна. Працягласць каля 60 хвілін. Квіткі – 18 руб.
Папярэдні запіс абавязковы. +375 (17) 363-07-61, +375 (17) 355-22-95.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул.М.Багдановіча, 7а).
23 снежня, 18:00
Зімовыя вячоркі «У НОВЫ ГОД БЕЗ ТУРБОТ» (майстар-клас, выстава-кірмаш, інтэрактыўная гісторыя “Каляды: Што? Дзе? Калі?”, энерга-практыка, чаяванне ды інш.).
Квіткі: 3 руб.
+375 (17) 375-52-13.
Філіял «Беларуская хатка» (вул. Рабкораўская, 19).
23 снежня, 18:30
Канцэртная праграма «КАЛЯДНЫЯ МРОІ АДАМА МІЦКЕВІЧА» з удзелам салістаў Белдзяржфілармоніі Тамары Рэмез і Аляксея Загорскага, музыказнаўцы Святлены Немагай. Прагучаць традыцыйныя калядныя песні, а таксама творы Я.Д.Голанда, М.К.Агінскага, С.Манюшкі і Ю.Семянякі.
Квіткі: 12 руб.
+375 (17) 363-56-21, +375 (17) 363-94-65.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).
26 снежня, 13:00 і 16:30
Інтэрактыўная калядная праграма «ОЙ, КАБ КАЛЯДАК НЯДЗЕЛЬ ДЗЕСЯТАК…»
Квіткі: 5 руб.
+375 (17) 363-56-21, +375 (17) 363-94-65.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).
СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ПРАПАНОВЫ ДА ЗІМОВЫХ СВЯТАЎ
З 21 снежня па 23 студзеня
Праца літаратурна-мастацкай экспазіцыі «КАЛЯДНЫЯ ЦУДЫ», прысвечанай традыцыям святкавання Калядаў і Новага года на Беларусі.
Квіткі: 3 руб. – дарослыя, 1,50 руб. – навучэнцы, студэнты.
+375 (17) 363-56-21, +375 (17) 363-94-65.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).
З 21 снежня па 21 студзеня
Інтэрактыўна-пазнавальная праграма “КАЛЯДНЫЯ ЦУДЫ” (у межах экспанавання аднаіменнай выставы). Для групавых і сямейных наведвальнікаў малодшага і сярэдняга школьных узростаў. Працягласць – каля 60 хвілін.
Квіткі: 3 руб.
Папярэдні запіс абавязковы.
+375 (17) 363-56-21, +375 (17) 363-94-65.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).
З 24 снежня па 16 студзеня
Спецыяльная граграма «НОВЫ ГОД У БРОЎКІ». Святочная экскурсія па кватэры народнага паэта з эстэтыкай савецкага Новага года: упрыгожванні, віншавальныя паштоўкі і характэрныя рэчы мінулага стагоддзя. Маленькіх наведвальнікаў пацешыць майстар-клас па стварэнні і падпісанні віншавальных паштовак, якія можна будзе адразу ж даслаць блізкім.
Квіткі: 3 руб.
Папярэдні запіс абавязковы.
+375 (17) 342-09-81.
Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30).
З 22 снежня па 19 студзеня
Святочныя праграмы ў межах штогадовай дабрачыннай акцыі «КАЛЯДНАЯ ЗОРКА МАКСІМА» (батлейка, майстар-класы, калядны карагод, віктарына ды інш).
Квіткі: 3 руб.
Папярэдні запіс абавязковы.
+375 (17) 375-52-13.
Філіял «Беларуская хатка» (вул. Рабкораўская, 19).
З 21 снежня па 21 студзеня
Лялечнае прадстаўленне «БАТЛЕЙКА-БАТЛЕЯ – ЧАРОЎНАЯ ДЗЕЯ…»
Папярэдні запіс абавязковы. +375 (17) 363-07-61, +375 (17) 355-22-95.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул.М.Багдановіча, 7а).