Запрашаем на абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
15 студзеня, субота
14:00
Даўні звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года паводле старога стылю называўся Шчодрык, Шчадрэц. У гэты дзень гатавалі другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, кашы, крупнік і іншую ежу, дзе стравам надаваўся магічна-абрадавы сэнс.
Шчадрэц – вечар варажбы. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годдзе.
Абрад «шчадравання» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў разам са «Шчодрай» – прыгожай дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае адзенне. Спявалі песні-шчадроўкі, услаўлялі гаспадара і гаспадыню, і іх гаспадарку.
Вас чакае:
рэканструкцыя абрада «Шчадраванне»;
паказ тэатра «Батлейка»;
зімовыя забавы і гульні;
беларускія народныя танцы і гульні;
майстар-класы;
традыцыйныя варожбы;
выступ фальклёрнага калектыва.
Кошт квіткоў:
для дарослых – 10 руб.;
для школьнікаў і студэнтаў (студэнцкі білет) – 5 руб.;
для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Запрашаем вас далучыцца да гэтай цікавай зімовай традыцыі!
Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
15 студзеня, 2022 - 14:00
223021, в. Азярцо, Мінскі раён, Мінская вобл.
- 2295 праглядаў