Падведзены вынікі гарадскога літаратурнага конкурсу «Родныя вобразы»

Творчае спаборніцтва праходзіла пры падтрымцы Наваполацкага гарвыканкама, гарадскіх арганізацый грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі фонд міру" і "Беларускі саюз жанчын". Да ўдзелу запрашаліся вучні 10-11 класаў сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў і 1-2 курсаў каледжаў.Па ўмовах конкурсу юнакам і дзяўчатам трэба было напісаць эсе на любую з наступных тэм: "Вобразы роднага краю", "Побыт беларусаў XIX - першая палова XX стагоддзяў", "Беларускі народ падчас Першай сусветнай вайны / Вялікай Айчыннай вайны", "Думкі пра аб'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі", "Жыццёвы шлях беларускай мовы".

Па выніках камісіі, фіналістамі і лаўрэатамі конкурсу сталі:

Жынь Аліса Сяргееўна (ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Наваполацка») - гран-пры конкурсу;

Камышаў Андрэй Дзмітрыевіч (ДУА «Сярэдняя школа №14 г.Наваполацка») - 1-е месца;

Бахерава Лізавета Мікалаўна (ДУА «Сярэдняя школа №3 імя В.В. Шчарбакова г.Наваполацка») - 2-е месца;

Папоў Мацвей Паўлавіч (ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Наваполацка») - 3-е месца.

Вячэрская Мілана (ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Наваполацка»)- фіналіст конкурсу;

Калышэнка Дар’я Аляксандраўна (ДУА «Ліцэй г.Наваполацка»)- фіналіст конкурсу;

Кузьміна Марыя Андрэеўна (ДУА «Гімназія №2 г.Наваполацка»)- фіналіст конкурсу;

Маўлікаева Аліна Цімураўна (ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Наваполацка»)- фіналіст конкурсу;

Мядзведзева Вікторыя Валер’еўна (ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Наваполацка»)- лаўрэат конкурсу;

Віншуем удзельнікаў конкурсу! 

593