Чароўны майстар-клас «УПРЫГОЖВАННІ ТВАЙГО ЛЕТА. ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА»

×

Паведамленне пра статус

Thank you for your vote.

28 чэрвеня 2025 года ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва прайшоў чароўны майстар-клас «УПРЫГОЖВАННІ ТВАЙГО ЛЕТА. ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА»

Напярэдадні Дня Івана Купалы ўдзельнікі мерапрыемства акунуліся ў атмасферу старажытных традыцый, даведаліся аб сімволіцы купальскага вянка і навучыліся ствараць яго з фаамірана.

Кожны змог праявіць фантазію, упрыгожваючы свой святочны абадок такой папараць-кветкай, якой ён яе ўяўляе. Атрымаліся розныя, але ўсе вельмі прыгожыя вянкі, напоўненыя сенсамі купальскіх традыцый.

Чакаем вас на новых майстар-класах, дзе мы разам будзем тварыць, натхняцца і дзяліцца цяплом!

358