Вандроўку для ўсёй сям`і «ЗАЧАРАВАНАЯ ВЁСКА». Мінскі р-н, п/а Азярцо


Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх 24 мая 2009 года з 13.00 да 16.00 гадзін на вандроўку для ўсёй сям`і «ЗАЧАРАВАНАЯ ВЁСКА».

У гэты дзень на сцяжынках музейнай вёскі вас сустрэнуць Дзед Панцялей, Зялярка, зачараваная Пані, а таксама міфічная істота Лазнік.

Кемлівыя і ўважлівыя паўдзельнічаюць у віктарыне «Мінулае побач». Для ўсіх — цікавыя атракцыёны і гульні, песні і майстар-клас па народных танцах.

Пад час вандроўкі вы маеце магчымасць наведаць Беларускую карчму і выставу-продаж сувеніраў ад Саюза майстроў Беларусі

Сумна не будзе нікому!


Вандроўка адбудзецца на тэрыторыі музея (Мінскі р-н, п/а Азярцо).

Экспазіцыя музея працуе з 10.00.

Кошт уваходнага білета:
для дарослых — 6 300 руб.
для студэнтаў і школьнікаў — 3 150 руб

 

Источник — http://etna.by/index.php?name=News&op=article&sid=63

150