Майстар-клас па вырабу рэчаў з воўны


22 ліпеня а 17 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пройдзе майстар-клас для ўсіх жадаючых па вырабу рэчаў з воўны ў тэхніцы мокрага валяння. Заняткі правядзе студэнтка Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Вольга Міхайлава, вучаніца вядомага майстра ў галіне мастацкай апрацоўкі воўны, сваячкі Якуба Коласа Анжэлы Міцкевіч. Вольга Міхайлава - удзельніца шматлікіх выстаў, прызнаны майстар па вырабу эксклюзіўных рэчаў з воўны: элементаў дэкору памяшканняў, жаночых упрыгожанняў і інш.

За некалькі заняткаў сваімі рукамі можна зрабіць шалік, пацеркі, камплект для лазні, цацкі (дробная пластыка), аб'ёмныя лялькі, капялюш і інш.

На занятках пры сабе неабходна мець:

- вадкае мыла;

- анучкі (веташ);

- поліэтыленавую плёнку;

- фартух

- губкі (паралон) - 2 шт.

- нажніцы

Усе астатнія неабходныя матэрыялы прадастаўляюцца.

Кошт занятку - 5.000 бел.руб.

Даведкі па тэлефоне: 284 17 02

151