"Ноч музеяў – 2011" у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа: "Святло ў вакне"


Праграма святочнага мерапрыемства “Святло ў вакне”
ў рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў – 2011”
у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа

220072 Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэлефон-факс 284-19-40


14:00 – 16:30
- Заключны канцэрт ІІ фестывалю юных талентаў г. Мінска “Сымонкавы нашчадкі”

18:00 – 19:00
- Патрыятычная акцыя “Званы Вялікай Перамогі” да 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны (прэзентацыя зборніка “Защитники родной страны” выдавецтва “Энцыклапедыкс”);
- Адкрыццё выстаўкі з уласных фондаў “Наш Мінск старадаўны, прыгожы, магутны і слаўны” (да 90-годдзя прыезда Якуба Коласа на пастаяннае жыхарства ў г. Мінск);
- Дэманстрацыя нумізматычнай калекцыі старшыні Дабрачыннага савета пры музеі Якуба Коласа, вядомага калекцыянера з малой радзімы паэта А.В. Грэкава;
- Мастацкі пленэр з удзелам студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

19:00 – 21:00
- “Сяброўства вузы кроўныя”: Канцэртная праграма ў рамках праекта “Мы родам з СССР” Мінскага гарадскога армянскага культурна-асветніцкага таварыства “Айастан” і Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Татара-башкірская культурная спадчына “Чышма”: выступленні фальклорнага армянскага ансамбля “Эрэбуні” (мастацкі кіраўнік Рузана Аванесян) і фальклорнага татара-башкірскага ансамбля “Лейсан” (мастацкі кіраўнік Гульсіна Аброськіна); прэзентацыя нацыянальных вырабаў, сувеніраў, страў нацыянальнай кухні.

21:00 – 22:00
- Дабрачынны канцэрт “Шэдэўры еўрапейскага барока” ансамбля “Камерныя салісты Мінска” пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава, таленавітага арганіста, клавесініста, дырыжора з Пецярбурга. Усе сродкі ад канцэрта будуць накіраваны на стварэнне скульптурнай кампазіцыі “Якуб Колас. Роздум” для ўстаноўкі на мемарыяльнай сядзібе музея.

22:00 – 24:00
- Рэтра-танцпляцоўка ў стылі 1950-х гг. “Ноч стыляг” з удзелам гурта “Crazy Steaks” і Аляксея Чыканаса.

34