Пісаць Максім паспрабаваў прыблізна ў 10-11 гадоў, на беларускай мове, якой авалодаў самастойна. На выставе можна убачыць газету «Наша ніва» у якой адбыўся літаратурны дэбют Максіма Багдановіча. 6 ліпеня 1907 г. было змешчана апавяданне «Музыка». У канцы 1913 г. у Вільні выйшла адзіная прыжыццёвая кніга М. Багдановіча – паэтычны зборнік «Вянок».
М. Багдановіч – адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы новага часу. Але ўсё ж зорны Багдановіча час прабіў у 1960-я гг., калі ён быў прызнаны трэцяй раўназначнай зоркай у небе нацыянальнай паэзіі – поруч з Купалам і Коласам.
З канца 1980-х – пачатку 1990-х гг., у выніку краху ідэалагічнага прэсу і адраджэння эстэтычных крытэрыяў мастацтва слова, геній М. Багдановіча заваладарыў на ўсю моц. Сёння мы ставім яго імя побач з імёнамі выдатнейшых еўрапейскіх пісьменнікаў.