Фальклорна-этнаграфічная праграма «Весільний поїзд з України». Беларускі Дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту


28 чэрвеня 2009 года з 13 да 16 гадзін у Беларускім Дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца фальклорна-этнаграфічная праграма «Весільний поїзд з України».


13.00–13.30 — урачыстае адкрыццё свята на сцэне экспазіцыйнага сектара «Цэнтральная Беларусь»;

13.30–15.15 — «Весільний поїзд з України» — знаёмства з традыцыйным абрадавым дзеяннем правядзення ўкраінскага вяселля («Сватанне», «Заручаны», «Вільце», абрад прыгатавання каравая) — сцэна экспазіцыйнага сектара « Паазер`е»;

15.15–16.00 — выкананне фальклорна-этнаграфічнымі калектывамі «БЕРЕГИНЯ» (г. Ірпень Кіеўская вобласць ) і «КАЛИНА» (г. Прылукі Чарнігаўская вобласць) старажытных украінскіх народных песень: «Ой, мамо, люблю Гриця», «Зелене жіто», «Господиня гарна», «Козак гуляє весілля», «Ой, там на горі...» і інш.


Шаноўныя наведвальнікі! З 10.00 да 18.20 вы таксама маеце магчымасць заказаць экскурсійнае абслугоўванне па экспазіцыйным сектарам — «Цэнтральная Беларусь» і «Паазер`е» і наведаць унікальныя выставы «Народныя абразы з калекцыі музея», «Беларускі лён» і «Транспартныя сродкі на Беларусі».

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км. ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» за в. Азярцо Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск–Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі Расклад руху:
аўтобус № 203 — 9:15, 12:00, 13:15, 15:50, 18:30 — на тэрыторыю музея аўтобусы №№ 262, 363, 277, 325, 357 — 9:40, 10:00, 10:28,11:35,12:20,14:15, 14:55, 15:05,16:05, 16:30, 17:00, 17:50,18:20 — да прыпынку «Музей»

Кошт уваходнага білета:
для дарослых — 6300 руб.
для студэнтаў і школьнікаў — 3150 руб.
(У кошт уваходзіць: наведванне экспазіцыі музея і ўдзел ва ўсіх мерапрыемтствах свята)

За дадатковую плату :
Набыццё сувеніраў
Наведванне карчмы

ТЕЛЕФОНЫ ДЛЯ ДАВЕДАК:
(8-017) 209-41-63 (акрамя суботы і нядзелі);
(8-017) 507-69-37 (акрамя панядзелка і аўторка); (8-029) 697-89-01 (Velcom).

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 18.20

 

Источник — http://etna.by/index.php?name=News&op=article&sid=68

36