Выстаўка жывапісу Карпянкова Андрэя “Прастора для жыцця”

Выстаўка жывапісу Карпянкова Андрэя  “Прастора для жыцця”У Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы Беларускага дзяржаўнага універсітэта 24.10.2013 а 17 гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выстаўкі жывапісу Карпянкова Андрэя “ПРАСТОРА ДЛЯ ЖЫЦЦЯ”.

Выстаўка жывапісу Карпянкова Андрэя  “Прастора для жыцця”Выбар экзестынцыяльных тэм характэрны для творчасці Андрэя Карпянкова. Ужо некалькі год мастак спрабуе распавядаць пра асаблівасці жыццёвых абставін, выкарыстоўваўчы сімвалічнасць вобраза стала і пэўных атрыбутаў.
На выстаўке «Прастора для жыцця» прадстаўлены работы, у якіх праца з семантыкай стала дапоўнена камунікатыўнымі і імправізацыйнымі сродкамі гульні. Прастора жывапісных палоцен заселена персанажамі, якія дапамагаюць фарміраванню сэнса твора. Акторамі і размоўцамі з глядачом сталі пачкі запалак, домікі, фотаздымкі, стары абутак, люстэрка, драпіроўкі. Паказаныя работы, звяртаюцца не толькі да розуму глядача, але і да яго пачуццяў, асацыяцый: важнымі выяўленчымі і вобразнымі сродкамі сталі колер і фактура — асноўныя інгрыдыенты таінства жывапісу.
Экспазіцыя выстаўкі ўяўляе сабой ланцужок аўтаномных «сусветаў», якія, аднак, звязаны цэласнай канцэпцыяй метафарычнага адлюстравання катэгорыі экзістэнцыі. Работы дадзенай серыі няўлоўна прасякнуты хрысціянскімі матывамі, іх пераасэнсаванне і сімвалічнае выяўленне — гэта важны сэнсавы складнік работ. У хрысціянстве стол параўноўваўся з тварам, далонню, мае значэнне алтару, за сталом збіраліся апосталы падчас тайнай вечары…
Выстаўка жывапісу Карпянкова Андрэя  “Прастора для жыцця”Стол магчыма разглядаць, як варыяцыю «сусветнага дрэва»: ён падязяляе прастору на верх і ніз; разбівае яе на тры структурныя часткі: «над», «на», «пад»; фарміруе дуаду правы-левы. Аднак, стол і сам з’яўляецца «прасторай»… для жыцця.

Андрэй Карпянкоў тэл.:+375 29 5711889;
e-mail: karpiankou@gmail.com

Шымбалева Алена Юр’еўна, помочнік рэктара ІТ БДУ +3750173276465
+375296186517; +37529604800
Пр. Незалежнасці, 24
Мінск 220030 Рэспубліка Беларусь
www.inst.bsu.by

580