Сыпануў снежань
З прыполу снегу свежага.
Прыцярусіў ляды.
На ганку — Каляды.
В. Лукша. Урывак з верша «Батлейка»
Можа са снегам нам трошкі і прыйдзецца пачакаць, аднак Каляды ўжо не за гарамі!
Музей ткацтва і фальклорны гурт «Варган» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Емяльянчык В.А. шчыра запрашаюць на сустрэчу са святам! Традыцыйныя калядныя варожбы, песні ды забавы з Казой, Мядзведзем і Цыганкай падораць добры настрой на ўвесь наступны год!
Свята адбудзецца 26 снежня а 14-ай гадзіне.
Уваход - 8 000 руб.
P.S. А каб год у вас быў добрым і ўдалым не забудзьцеся пра пачастунак для Казы!