Выстаўка «Песні часоў вайны»

30.06.2017 16:00
14.07.2017 17:00

Музыка не змаўкала нават падчас вайны. Песні таго часу былі закліканы падтрымліваць баявы дух салдат, дарыць людзям надзею. У гады Вялікай Айчыннай вайны з'явіліся добра ўсім вядомыя кампазіцыі: «Свяшчэнная вайна», «Чакай мяне», «Цёмная ноч» і інш.

Беларускія кампазітары таксама ўнеслі свой уклад у музычную культуру той няпростай эпохі. Сваёй творчасцю яны праўдзіва паказалі, якая небяспека павісла над Радзімай, умацоўвалі ў сэрцах людзей веру і ўпэўненасць у Вялікай Перамозе.

Напярэдадні знакавага дзяржаўнага свята, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры запрашае наведаць унікальную выстаўку «Песні часоў вайны».

На выстаўцы будуць прадстаўлены рэдкія матэрыялы з фондаў нашага музея: нотныя рукапісы і выданні, партытуры знакамітых беларускіх кампазітараў. Наведвальнікі змогуць пабачыць творы І.І. Любана, А.В. Багатырова, Л.К. Захлеўнага, Б.М. Пянчука, Г.К. Пукста, напісаныя ў першай палове 1940-х гадоў.

Таксама на выстаўцы будуць прадстаўлены творы Я.А. Глебава і К.Д. Цесакова, напісаныя ўжо ў пасляваенны перыяд і прысвечаныя героям і падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Выстаўка будзе доўжыцца з 30.06.2017 па 14.07.2017

Наш адрас: г. Мінск (Верхні горад),
Музычны завулак, 5
Тэлефон для даведак 220-26-67
theatre-museum.by
#dommasonay





® а также