Міхаіл Уладзіміравіч Дунье (урач-хірург)


Нарадзіўся ў 1903 г. у мястэчку Янішкі Ковенскай губерні. У 1926 г. скончыў медыцынскі факультэт Варонежскага ўніверсітэта. З 1933 па 1941 г. быў загадчыкам хірургічнага аддзялення Полацкай гарадской бальніцы імя Леніна. У 1938 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Оценка некоторых способов грыжесечений на основании обследований отдалённых результатов…». У 1939 г. выйшла яго манаграфія пад той жа назвай. У тым жа годзе Міхаіл Дунье стаў дацэнтам Віцебскага медыцынскага інстытута. З чэрвеня 1941 г. служыў на Заходнем фронце, а з лета 1943 г. і да канца вайвы быў галоўным хірургам 38-й арміі. Памёр у 1945 г. і пахаваны ў г. Івана-Франкоўске.