Сустрэча з ганаровымі чыгуначнікамі Полацка


Уявіць сёння Полацк без чыгункі немагчыма. Так склалася, што стальныя магістралі звязалі старажытны беларускі горад з марскім портам і буйнейшымі гарадамі Расіі яшчэ ў ХІХ ст. і ўжо больш за 150 гадоў даюць магчымасць хутка перавозіць шматлікія грузы і пасажыраў у розныя куткі свету. За зладжанай штодзённай працай стаяць тысячы работнікаў самых розных спецыяльнасцяў. Напярэдадні іх прафесійнага свята ў Краязнаўчым музеі Полацка вырашылі ўспомніць тых, хто працаваў на станцыі Полацк яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны, тых, хто выконваў свой грамадзянскі абавязак і стаў прыкладам мужнасці і адвагі ў гады вайны, атрымаўшы высокае званне Героя Савецкага Саюза. На сустрэчы ўзгадвалі і Ганаровага грамадзяніна горада Полацка, двойчы ганаровага чыгуначніка Апанаса Глебава. А самым яркім монантам сустрэчы сталі выступленні ветэранаў Полацкага вагоннага дэпо І.С. Папіна, А.М. Архангельскага і Л.С. Шчадровай. Маючы за плячыма працоўны стаж больш за 30 год, кожны з гэтых людзей прайшоў свой шлях і стаў гонарам Полацкай чыгункі.
Супрацоўнікі НПГКМЗ жадюць усім чыгуначнікам моцнага здароўя і дабрабыту, поспехаў у працы і сямейнага шчасця.



Сустрэча з ганаровымі чыгуначнікамі ў Краязнаўчым музеі Полацка
Сустрэча з ганаровымі чыгуначнікамі ў Краязнаўчым музеі Полацка
Сустрэча з ганаровымі чыгуначнікамі ў Краязнаўчым музеі Полацка





® а также