Запрашаем на майстар-клас 15.11.2017 (серада) у 15.30 па тэме “Птушачка ў тэхніцы выцінанкі”


Шаноўныя чытачы!Запрашаем вас на майстар-клас, які адбудзецца 15.11.2017 (серада) у 15.30 па тэме “Птушачка ў тэхніцы выцінанкі”.

Усе майстар-класы бясплатныя і адбудуцца ў музеі.

Для даведкі:

Выцінанка (абласныя назвы выразанка, выстрыганка — ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай ці каляровай паперы. Від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У беларускай культуры найбольш пашыраныя аднаколерныя выцінанкі; часам іх рабілі ў некалькі слаёў рознага колеру. Узоры геаметрычныя, раслінныя, радзей зааморфныя і антрапаморфныя.

У Беларусі 19—1-й пал. 20 ст. выцінанкі ўжываліся для афармлення жылля, выкарыстоўваліся як частка аздаблення інтэр’ера на святы, асобных прадметаў (падзоры на паліцы, суднікі, вушакі дзвярэй, бардзюры на рамы і г.д.); на захадзе Беларусі чорнымі ці паліхромнымі выцінанкамі ўпрыгожвалі беленыя сцены жытла.

У наш час матывы і прыёмы выцінанкі пашыраны ў афармленні кніг, упаковак, паштовак і г.д. На пач. 1990-х гг. калекцыя выцінанак зберагалася ў Музеі старажытнабеларускай культуры ІМЭФ АН БССР.



Майстар-клас “Птушачка ў тэхніцы выцінанкі”. Кличевский краеведческий музей. г. Кличев, 2017 г.





® а также