25.01.2017 г. супрацоўнікі Навагрудскага гістарычна–краязнаўчага музея праводзяць
мерапрыемства да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту.
У праграме:
- знаёмства з гісторыяй яўрэйскай абшчыны Навагрудка, трагедыяй яе знішчэння падчас Вялікай Айчыннай вайны,
- лёсы асобных людзей,
- гісторыя супраціўлення і выратавання,
- дапамога мясцовых жыхароў у справе выратавання яўрэяў,
- прэзентацыя апублікаваных успамінаў, даследаванняў па гісторыі яўрэяў Навагрудчыны.
Упершыню ў музеі будзе дэманстравацца арыгінальны подпіс Арона Бельскага, малодшага з братоў Бельскіх, арганізатараў знакамітага яўрэйскага партызанскага атрада.
Пачатак у 13.00.
Даведкі па тэлефоне: (1597) 21470
Запрашаем у музей, каб ушанаваць памяць тысяч навагрудчан-яўрэяў...