Экспазіцыя "Кола часу"


З 1 мая 2018 г. ў прысядзібным флігелі філіяла “Музей “Лошыцкая сядзіба” працуе абноўленая экспазіцыя “Кола часу". Прадметы гарадской і сялянскай матэрыяльнай культуры канца ХІХ – сярэдзіны ХХ стагоддзяў, створаная ў супрацоўніцтве з беларускім калекцыянерам і мастаком Сяргеем Шыла.

Матэрыяльная культура – адзін з асноўных складнікаў культуры паўсядзённасці, прадстаўлены праз прадметнае асяроддзе. У залах прысядзібнага флігеля экспануюцца гаспадарчыя рэчы, падобныя якім выкарыстоўваліся ў шляхецкіх маёнтках з канца ХІХ да сярэдзіны ХХ стагоддзяў.

На сённяшні дзень, у экспазіцыі на першым паверсе прадстаўлены прадметы побыту мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў, сярод якіх вылучаюцца ўнікальныя самавар-кумган, ёмістыя тракцірныя самавары і “прас Льва Талстога”, сталовае начынне (разам з малапашыранай прыладай для вырабніцтва хатняй каўбасы), транспартныя сродкі – брычкі, вазкі і сані пачатку ХХ стагоддзя, а таксама ўзноўлены інтэр’еры пакоя кухаркі і сталовай.

Другі паверх прысядзібнага флігеля знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй беларускай вышыўкі і ткацтва. У экспазіцыі прадстаўлены прылады працы і прыстасаванні, якія служылі для апрацоўкі лёну, прадзення і ткацтва, а таксама даматканыя палотны і ручнікі, якія да сярэдзіны ХХ стагоддзя былі важнай часткай нацыянальнай абрадавай традыцыі. Асаблівае месца аддадзена калекцыі швейных машынак, якія пачалі актыўна ўваходзіць у побыт людзей мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў.

Наведванне экспазіцыі ўключана ў агульны квіток філіяла “Музей “Лошыцкая сядзіба”:
8 BYN (дарослыя наведвальнікі);
4 BYN (студэнты дзённай формы атрымання адукацыі);
1.50 BYN (навучэнцы школ, ПТВ, ССНУ).

Дзе: г. Мінск, праезд Чыжэўскіх д. 10.
Калі: 11.00 – 19.00 (1 красавіка – 30 верасня), 10.00 – 18.00 (1 кастрычніка – 31 сакавіка)
Кантактныя дадзеныя: + 375 17 285 18 86.





® а также