Узгадваючы Алімпіяду-80

Роўна 40 гадоў таму над маскоўскім стадыёнам «Лужнікі» пад мелодыю «На трыбунах становіцца цішэй...» у неба падняўся вялікі надзіманы мядзведзь, і ўсе ўдзельнікі закрыцця грандыёзнага спартыўнага свята са сьлязьмі на вачах развітваліся з талісманам Алімпіяды-80, які так упадабаны дзесяткамі тысяч прыхільнікаў спорту.

Медзведзяня Міша стаў неад'емным атрыбутам кожнай сям’і ў Савецкім Саюзе, а яго аўтар, мастак дзіцячых кніг Віктар Чыжыкаў, назаўсёды ўвайшоў у гісторыю.

У 1980 г. у калекцыйных зборах захопленых збіральніцтвам людзей з’явіліся розныя прадметы з алімпійскай сімволікай. У ліку калекцыянераў быў і інструктар аддзела фізічнай культуры і спорту Полацкага гарвыканкама А.С. Аўдачонак. Асабіста сам, яго сябры і родныя набывалі і перадавалі Аляксандру Сцяпанавічу значкі, вымпелы, каляндары, статуэткі і шмат іншых рэчаў з эмблемай маскоўскай алімпіяды.

Прайшло чатыры дзесяцігоддзі з той памятнай падзеі, але і сёння ў А.С. Аўдачонка, старшыні ветэранскай арганізацыі работнікаў фізічнай культуры і спорту Полацкага раёна, захоўваюцца ўнікальныя прадметы, звязаныя з алімпійскім рухам.

Частку сваёй калекцыі Аляксандр Сцяпанавіч ласкава прадаставіў супрацоўнікам Краязнаўчага музея на выстаўку «Народжаныя перамагаць». Гэта 74 значкі, якія прыцягваюць увагу ўсіх наведвальнікаў часовай экспазіцыі. Калі вы яшчэ не наведалі нашу выстаўку, прысвечаную гісторыі развіцця фізічнай культуры і спорту г. Полацка, дзе акрамя значкоў, можна ўбачыць і эксперыментальны ровар, выпушчаны спецыяльна да маскоўскай алімпіяды, мы будзем рады вас бачыць па адрасе: г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 11. Музей працуе з 10.00 да 18.00 кожны дзень, акрамя панядзелка.

278