Лепельские чтения


ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ

ЛЕПЕЛЬСКІ РАЁНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛЕПЕЛЬСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

 

запрашаюць прыняць удзел у ІХ навукова-практычнай канферэнцыі

 

ЛЕПЕЛЬСКІЯ ЧЫТАННІ

 

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Славутыя асобы  Лепельскага краю.
  • Гісторыя і культура Лепельскага краю.

–  Археалагічныя і этнаграфічныя даследаванні Лепельшчыны.

–  Праекты турыстычных маршрутаў і краязнаўчы патэнцыял Лепельшчыны.

 

Час правядзення канферэнцыі – 15–16 кастрычніка 2021 г.

Плануемае месца правядзення канферэнцыі – г. Лепель.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 31 жніўня 2021 г. на электронны адрас: palatyda@tut.by; museum-lepel@rambler.ru Заяўка на ўдзел у канферэнцыі, падаецца ў электронным выглядзе і павінна змяшчаць наступныя пункты:

  1. Прозвішча, імя і імя па бацьку.
  2. Месца працы, пасада.
  3. Навуковая ступень і навуковае званне.
  4. Назва даклада
  5. Працоўны і хатні адрас, кантактны тэл. (з кодам населенага пункта), e-mail.

Студэнтам, магістрантам і аспірантам разам з заяўкай неабходна даслаць тэзісы даклада (да 2000 знакаў) і водгук навуковага кіраўніка. Замежных удзельнікаў просім паведаміць пра неабходнасць атрымання візавай падтрымкі. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак на ўдзел у канферэнцыі і тэкстаў дакладаў для публікацыі.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны. Патрабаванні да формы і аб’ёма тэкстаў дакладаў: электронны і раздрукаваны варыянты не болей за 30 000 знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не падаюцца.

Мовы канферэнцыі – беларуская, руская.

Кантакты: Марат Васільевіч Клімаў, 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. (+375 29) 776-26-75, факс (017) 284-18-70.

Аліна Уладзіміраўна Стэльмах, 211174, г. Лепель, Віцебская вобл., вул. Калініна, д. 66. Установа культуры “Лепельскі раённы краязнаўчы музей”,  телефон  +375 213239490.

 

Камандзіровачныя  выдаткі за кошт камандзіруючага боку.

109