2 лістапада ў Беларусі адзначаюць Дзень памяці продкаў — Дзяды

Дзяды – назва некалькіх народных святаў, што адзначаліся ў розныя часы года ў гонар памерлых продкаў. Лічылася, быццам на гэтыя святы душы памерлых прыходзяць да сваіх нашчадкаў і, нябачныя, частуюцца за сямейным сталом. Вылучаліся масленічныя дзяды, радунічныя, спасаўскія, пакроўскія і іншыя. Галоўнымі лічыліся восеньскія. У найболей архаічнай форме святкаванне Дзядоў захавалася толькі ў беларусаў. «Дзядоўская» абраднасць наогул мае старажытнае, язычніцкае паходжанне і сыходзіць каранямі да першабытнага культу продкаў.

Католікамі дзень памяці продкаў адзначаецца 2 лістапада.

Праваслаўныя традыцыйна адзначалі восеньскія Дзяды на трэцім тыдні пасля Пакровы. Гэты дзень успаміну продкаў у 2021 годзе прыпадае на 6 лістапада, як і Дзімітрыеўская бацькоўская субота.

Ёсць і афіцыйная дата Дня памяці. У дзяржаўным календары Беларусі яна ўстаноўлена Указам Прэзідэнта № 157 ад 26 сакавіка 1998 года і штогод адзначаецца 2 лістапада.

Адамам Міцкевічам створана паэма «Дзяды». Пачаткова Міцкевіч напісаў I, II, III і IV часткі, аднак апублікаваў толькі дзве часткі (II і IV), якія паводле месца напісання атрымалі назву «віленска-ковенскія». Пад уражаннямі ад паўстання 1830-1831 гг. Міцкевіч, знаходзячыся ў Дрэздэне, напісаў і апублікаваў III частку, якая атрымала «дрэздэнскіх Дзядоў». Няскончаны рукапіс I часткі быў знойдзены толькі пасля смерці аўтара.

Часткі звязаныя між сабою абрадам дзядоў — дакладна апісаным у II частцы, згаданы Густавам у IV частцы і паказаным у IX сцэне III часткі паэмы.

731