Выстава графікі


З 26 лістапада ў выставачнай зале Баранавіцкага краязнаўчага музея адкрыта выстава графікі Валянціны Цехановіч.

Член Беларускага саюза мастакоў Валянціна Цехановіч працуе ў станковай графіцы (пяро, аловак, туш, пастэль), у акварэлі і манументальна-дэкаратыўным жывапісе. Мастачку вельмі прыцягваюць някідкія пейзажы ціхіх вулачак, куткі старой забудовы, фрагменты старажытных будынкаў – усё, што прымушае думаць: што ж было ў гэтым свеце да цябе. Мае рэдкі дар для мастацкага выражэння: выкарыстоўвае скупасць сродкаў і прыёмаў, лаканачнасць.

На выставе прадстаўлены больш за 40 графічных работ, якім уласціва абагульненасць, адсутнасць выпадковага, лішняга, што сведчыць аб харошым гусце мастака-манументаліста.

Сардэчна запрашаем і Вас! 

Выстава будзе доўжыцца да 12 снежня.

150