Выстава міжнароднога мастацкага праекта «Трэцяя плынь»


Міжнародны праект «Трэцяя плынь» – ініцыятыва віцебскага мастака Леаніда Мядзведскага. Праект атрымаў назву ў гонар кірунка ў музыцы, які аб'ядноўвае класіку і джаз, традыцыю і імправізацыю. Менавіта такое стаўленне пакладзена ў аснову праекта. Мэта выстаў «Трэцяй плыні» – вывучэнне сучаснага стану жанраў.

Першая выстава ў рамках праекта прайшла ў 2017 годзе, яна была прысвечана партрэту; у 2018-м – краявіду, у 2020 годзе ўдзельнікі праекту дэманстравалі сучасныя нацюрморты і працы, што ўзгадвалі інтэр’ер майстэрні мастака. У гэтым годзе агульная тэма, абраная куратарам Л. Мядзведскім, сфармулявана як «Ева». Гэта прадугледжвае і працы ў жанры ню, і наогул зварот да жаночага вобразу і яго бачанне сучаснымі мастакамі. Як і заўсёды ў праекце «Трэцяя плынь», тэма не абмяжоўвае удзельнікаў выставы ні ў сюжэце, ні ў стылістыцы прац, – гэта хутчэй падстава для натхнення і «гістарычная даведка», напамін аб адным з этапаў развіцця жанраў у выяўленчым мастацтве.

У міжнародным праекце разам з беларускімі мастакамі прымаюць удзел мастакі з Ізраіля, Латвіі.

100