
Баршчыў (укр.: Борщів) — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны. Насельніцтва – каля 11 000 чалавек.
Помнік Адаму Мицкевичу быў адкрыты да стагоддзя з дня яго нараджэння ў 1898 г. у суседнім мястэчку Скале-Падольскай побач з парафіяльным касцёлам. Яго аўтар невядомы. Помнік мае форму абеліска, усталяванага на кубападобным пастаменце, на якім ёсць надпіс і медальён з выявай Міцкевіча. У 1930-я гады яго перанеслі з нагоды адкрыцця польскага «Дому Сокола» і ўкраінскага «Народного Діма» у г. Баршчыў. На месцы помніка ў Скале-Падольскай у 1954 г. пастаўлена постаць Багдана Хмяльніцкага.
У сярэдзіне 60-х гадоў, калі былы будынак “Дома Сокала” быў ператвораны ў рэзідэнцыю гарадскога савета, помнік быў перанесены далей на ўсход. Праз некалькі гадоў у выніку адкрыцця па гэтай вуліцы аўтамабільнага руху ўсталяваны помнік вярнуўся на сваё месца.
Апошняя рэканструкцыя помніка была праведзена ў 2008 годзе. Пасля рэканструкцыі помніка на ім размясцілі надпіс на ўкраінскай мове: АДАМ МІЦКЕВИЧ. 1798-1855 гг. На абеліску яшчэ можна пабачыць след ад медальёна з выявай Мицкевича, які не захаваўся да нашага часу.