Міжнародны дзень музеяў у Беларускім Дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту


Міжнародны дзень музеяў
16–17 мая 2009 года
Вас чакае:

 

16 МАЯ
(з 15.00 да 20.00)
МАЛАДЗЁЖНАЯ ТАНЦАВАЛЬНАЯ ВЕЧАРЫНКА
«ТАНЦЫ Ў СКАНСЫ:»

– Народныя гульні, танцы, атракцыёны;
– Выступ сучасных фальк-гуртоў («Джамбібум», «Рэха» і інш.) і маладых выканаўцаў;
– Майстар-клас ад лепшага фальк-ді-джэя Ільі Арэстава па аўтэнтычным гульням і танцам;
– Добры настрой, незабыўныя ўражанні і прыемны адпачынак.

17 МАЯ

12.30–18.20 — выстава музейных паслуг «Музей запрашае»;
13.00–13.45 — пачатак свята. Урачыстае адкрыццё выставы «Народныя абразы з калекцыі музея» у Пакроўскай царкве-помніку народнай архітэктуры XIX ст.;
12.30–18.20 — народныя гульні і атракцыёны;
12.30–18.20 — дзіцячыя забавы;
12.30–16.00 — майстар-класы па пляценню паясоў на бёрдачках, народнай вышыўцы і інш.;
15.30 — узнагароджванне пераможцаў віктарыны «Мінулае побач».

Кошт уваходнага білета:
– для дарослых — 6300 руб.
– для студэнтаў і школьнікаў — 3150 руб.
(У кошт уваходзіць: наведванне экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту;
удзел ва ўсіх мерапрыемтствах свята)

За дадатковую плату:
– Набыцце сувеніраў;
– Наведванне карчмы;
– Катанне на брычцы (кошт катання: маршрут № 1 — 2500 руб.; маршрут № 2 — 5010 руб.).

ТЭЛЕФОНЫ ДЛЯ ДАВЕДАК:
(8-017) 209-41-63 (акрамя суботы і нядзелі);
(8-017) 507-69-37 (акрамя панядзелка і аўторка);
(8-029) 697-89-01 (Velcom).

 

Крыніца — http://etna.by/index.php?name=News&op=article&sid=62

272