Практычны лекторый «Адтуліны-адсюліны»


25 сакавіка 2023 года а 14-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае дзяцей і дарослых на практычны лекторый на роспісе маляваных дываноў з навуковым супрацоўнікам музея - мастачкай Ірынай Князевай.

Занятак пройдзе на базе выставы “Казкі з маляванак”. На сонечнай балюстрадзе, у асяроддзі казачнага гаю віцебскіх маляванак, удзельнікаў чакае цікавы расповяд майстра пра мастацтва маляваных дываноў і практычная частка – выраб сурвэткі (мініяцюрнага дыванка) у дадзенай тэхніцы.

Чакаем усіх ахвочых дакрануцца да культурных каранёў – паспрабуем разам спасцігнуць некаторыя іх таямніцы!

Запіс па тэл. +375 17 395 44 47, +375 17 363 94 65. Колькасць месцаў абмежаваная.

Кошт удзелу:

  • дарослыя – 10 руб.,
  • дзеці да 12 гадоў – 7 руб.

Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/321634 або ў касе перад пачаткам мерапрыемства.

Адрас: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

89